Што рабіць, калі трапіў у ДТЗ па віне будаўнічай арганізацыі, якая няправільна ўладкавала дарожныя канструкцыі?

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к навигации Перейти к поиску
  1. Зафіксаваць факт уладкавання дарожнай канструкцыі як парушэнне дзейсных нарматываў у пратаколе аб адміністратыўным правапарушэнні:
    1. з дапамогай відэазапісу ці фотаздымкаў;
    2. з дапамогай акту, складзенага вамі і падпісанага як мінімум дзвюма асобамі (напрыклад, мінакамі);
    3. шляхам унясення запісу аб дадзеным факце ў пратакол.
  2. Прыкласці відэазапіс ці фотаздымак да пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні (пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці) альбо дамовіцца з міліцыянтам пра тое, што вы запішаце файлы на лічбавы носьбіт і захаваеце арыгінал.
  3. Звярнуцца ў органы Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз [1] для правядзення медыцынскага агляду і атрымання даведкі аб характары пашкоджанняў (даведка выдаецца бескаштоўна ў першы дзень пасля правядзення медыцынскага агляду).
  4. Напісаць заяву ў органы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь [2] або інспекцыі дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і стандартаў [3] з заявай пра складанне пратакола аб адміністратыўных правапарушэннях па факце парушэння будаўнічых нормаў пры праектаванні і будаўніцтве дарожных канструкцый, прыклаўшы да заявы фота і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць дадзеныя факты.
  5. Звярнуцца ў суд па кампенсацыю шкоды, нанесенай няправільна абсталяванай дарожнай канструкцыяй. Такая заява падаецца ў суд па месцы знаходжання вінаватай арганізацыі і аплочваецца дзяржаўнай пошлінай у памеры 5% ад сумы пазову (г.зн. тых выдаткаў, якія вы панеслі ў сувязі з прычыненнем вам шкоды – зварот па медыцынскую дапамогу, купля лекаў і г.д. + маральнай шкоды, якую вы зведалі ў сувязі з гэтым). Усе выдаткі павінны быць пацверджаныя дакументальна (даведка аб звароце да ўрача, чэкі на лекі, кансультацыі псіхолага і г.д.). Акрамя таго факт прычынення шкоды павінен быць пацверджаны паказаннямі сведкаў, таму паспрабуйце запісаць дадзеныя асобаў, якія сталі сведкамі ДТЗ. У суд таксама можна прадставіць пастанову аб адміністратыўным правапарушэнні, вынесеную ў дачыненні да вінаватай арганізацыі.