Што рабіць, калі...

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к навигации Перейти к поиску
Velo zaderzhanie.jpg

Перад выездам:

  • Раварыст, правярай ровар! Бяспека важней за ўсё.
  • Захапіце Правілы дарожнага руху ці гэты дапаможнік.
  • Пажадана вазіць з сабой пасведчанне асобы і нейкую суму грошай.

На дарозе:

  • Выконвайце ПДР.
  • Забяспечвайце бяспечныя ўмовы руху.
  • Пры наяўнасці роварнай сцежкі ці роварнай паласы рух павінен ажыццяўляцца па ёй.
  • Пры адсутнасці роварнай сцежкі ці роварнай паласы права выбару месца руху належыць раварысту (абгрунтоўваецца арт. 9 ПДР).
  • Не канфліктуйце з супрацоўнікамі ДАІ, кіроўцамі, пешаходамі.
  • Калі вас спынілі, не ўцякайце ад супрацоўнікаў ДАІ.
  • Ведайце Правілы дарожнага руху і адстойвайце сваю пазіцыю.
  • Калі запрашаюць у машыну, можна адмовіцца. Важна адрозніваць просьбу (запрашэнне) ад патрабавання.
  • Не забывайце, ровар – гэта матэрыяльная каштоўнасць, за шкоду і крадзеж якой прадугледжана адказнасць (у тым ліку і супрацоўнікаў ДАІ).
  • Калі не згодныя з напісаным у пратаколе, адзначце гэта, запісаўшы: «не згодны з пратаколам» з тлумачэннем прычыны.
  • Па магчымасці фатаграфуйце месца размяшчэння на дарозе ў момант затрымання.

Што рабіць, калі...

  • У мяне няма асвятлення.

Не хвалюйцеся! Калі вы едзеце вялікай кампаніяй, тады паспрабуйце ехаць паміж двума роварамі, дзе ёсць ліхтарыкі. Калі іх ніхто не мае, тады лепей не выязджайце на праезжую частку вечарам.