Ці ведаеце вы?

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к навигации Перейти к поиску
  1. Першае кругасветнае падарожжа на ровары адбылося ў 1884-1887 гадах і было ўнікальным па сваёй складанасці. Яно было здейснена на ровары яшчэ старой канструкцыі – з вялізным пярэднім колам. Да таго ж, тады ў ровараў яшчэ не было шын і пакрышак.
  2. У свеце ўсяго каля міліярда ровараў, што ў два разы больш за колькасць аўтамабіляў і матацыклаў.
  3. На адным стаянкавым месцы аўтамабіля змяшчаецца 20 ровараў. (у раздзел «Карысць ровара»)
  4. Сусветны рэкорд хуткасці на ровары належыць 50-ці гадоваму датчаніну Фрэду Ромпелбергу, і складае 268,831 км/г.
  5. Амерыканец Майкл Сікрэст праехаў на ровары за суткі 1217 міль.
  6. Пры яздзе на ровары спальваецца 600 калорый за гадзіну.
  7. Калі падлічыць колькасць дэталяў, з якіх зроблены ровар, тады палова гэтай колькасці даводзіцца на ланцуг. (у раздзел «Дагляд за роварам»)
  8. У 1898 годзе ў Беларусі адбыліся першыя роварныя спаборніцтвы.
  9. У 1906 годзе (пры статысячным насельніцтве) у Мінску было зарэгістравана 297 ровараў, у 1913 годзе – 495 ровараў. (у раздзел «Адміністратыўная і крымінальная адказнасць»)
  10. Ровар, якім мы яго ведаем цяпер, з двума коламі і трыдыцыйнага памеру, з'явіўся ў 1900 годзе. (у раздзел «Патрабаванні да ровара»)
  11. Значная большасць людзей садзіцца на ровар з левага боку, закідаючы правую нагу. Гэта тлумачыцца тым, што ланцуг і вядучыя зоркі ўскладняюць пасадку зправа.
  12. Пры аднолькавых энэргавыдатках нашага арганізму на ровары мы едзем у тры разы хутчэй, чым пры хадзе ці бегу.
  13. У Амерыцы менш за 1% людзей выкарыстоўваюць ровар для руху па горадзе, у Італіі – 5%, а ў Галандыі – 30%. У Даніі 7 з 8 жыхароў, старэйшых за 15 гадоў, маюць уласны ровар.
  14. Брэмен выдомы як «роварны» горад, таму на накрыўках люкаў у Брэмене паказаны ровар.
    апісанне
  15. У самага маленькага ў свеце дарослага ровара колы зробленыя са срэбных даляраў.
  16. Энэргія, выдаткаваная раварыстам на дыстанцыі ў 1037 кіламетраў, эквівалентная энергіі, якая змяшчаецца ў адным літры бензіну. Пры гэтым раварысты эканомяць 238 мільёнаў галонаў бензіну ў год.
  17. У Японіі да дзяцей словы «дрэнны» і «кепскі» не ўжываюцца. Там на стаянках для раварыстаў, якія знаходзяцца каля школаў, можна ўбачыць дзве шыльдачкі. На адной намаляваныя некалькі акуратна пастаўленых ровараў і надпіс: «Так ставяць ровары добрыя дзеці». На другой шыльдачцы можна ўбачыць пару неахайна кінутых ровараў і іншы надпіс: «Так добрыя дзеці ровары не ставяць».
  18. У 2005 годзе ў Брытаніі, па выніках апытання грамадскага меркавання на тэму самага выбітнага тэхнічнага вынаходства з 1800 года, пераможцам быў прызнаны ровар. Ён не толькі перамог такія вынаходствы, як інтэрнэт і рухавік унутранага спальвання, але і набраў больш галасоў, чым усе астатнія вынаходствы разам узятыя.
  19. Самыя дарагія ровары вырабляе фірма Aurumania. Напрыклад, залаты ровар "Crystal Edition" з'яўляецца эксклюзіўным і зроблены ўсяго ў 10 экзэмплярах. Ён пакрыты 24-каратным золатам і 600 крышталямі Свароўскі. Кошт такога транспартнага сродку ацэньваецца ў 100 000 долараў.
  20. На заводзе Мерсэдэс-Бэнц у нямецкім Зіндэльфінгене працаўнікі перамяшчаюцца па тэрыторыі завода на роварах. У кожнага аддзела ровары свайго колеру.
  21. Багатыя англічане ў 2,5 разы больш ездзяць на роварах за бедных. Жабракі аддаюць перавагу грамадскаму транспарту ці свайму аўто.
  22. Самая старая і адна з самых знясільваючых у гісторыі роварных гонак – роварная гонка-марафон па маршруце Парыж-Брэст-Парыж. Яго працягласць - 1200 км. Марафон праводзіцца дагэтуль.
  23. 1874 год. Адбыўся першы "Чэмпіянат свету" па роварным спорце (трэк) у Англіі.
  24. 1882 год. У Пецярбургу было створанае рускае роварнае таварыства. Статут Пецярбургскага таварыства раварыстаў-аматараў быў зацверджаны 5 снежня 1884 года.
  25. У 1896 годзе 6 віцебскіх раварыстаў пад кіраўніцтвам Пржэсецкага паехалі ў Ніжні Ноўгарад на мастацка-прамысловую выставу, адолеўшы больш за 2000 вёрст. Яны пакінулі апісанне маршрута пад назвай "Летапіс".
  26. У савецкія часы роварны спорт у Беларусі з'яўляўся адным з самых папулярных (разам з футболам і хакеем) відаў спорту, а беларускія спартоўцы заваявалі на чэмпіянатах СССР 36 залатых медалёў.