Сігналы святлафора, знакі і разметка

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к: навигация, поиск

Знакі

Пешеходная дорожка
Конец велосипедной дорожки
Велосипедная дорожка
Движение велосипедов запрещено
Пересечение с велосипедной дорожкой

«Перасячэнне з роварнай сцежкай» (пп. 1.22) – месца перасячэння роварнай сцежкі з дарогай па-за скрыжаваннем.

«Рух раварыстаў забаронены» (пп. 3.9);

«Роварная сцежка» (пп. 4.5.1) – дазваляецца рух толькі на роварах, а пры адсутнасці ходніка або пешаходнай сцежкі — і рух пешаходаў, пры гэтым пешаходы не павінны ствараць перашкодаў для руху раварыстаў. У ніжняй частцы знака можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода.

«Канец роварнай сцежкі» (пп. 4.5.2) – канец зоны дзеяння знака «Роварная сцежка». У ніжняй частцы знака можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода.

«Пешаходная сцежка» (пп. 4.6.1) – дазваляецца рух толькі пешаходам, а пры адсутнасці роварнай сцежкі — і на роварах, пры гэтым раварысты не павінныя ствараць перашкодаў для руху пешаходаў. У ніжняй частцы знака можа быць дадаткова нанесены сілуэт раварыста.

Сігналы святлафора:

Калі на сігналы святлафора нанесены сілуэты ровара або пад транспартным святлафорам устаноўлена пазначальная таблічка белага колеру з чорным сілуэтам ровара, дзеянне сігналаў такога святлафора распаўсюджваецца толькі на раварыстаў. Значэнні сігналаў святлафора для іх аналагічныя значэнню круглых сігналаў. (ст. 43)

Калі пад пешаходным святлафорам устаноўлена пазначальная таблічка белага колеру з чорным сілуэтам ровара, дзеянне сігналаў такога святлафора распаўсюджваецца і на раварыстаў.

Пры перасячэнні праезнай часткі па рэгулюемым пешаходным пераходзе і адсутнасці святлафора, што рэгулюе рух раварыстаў, кіроўцы ровараў павінны прытрымлівацца сігналаў пешаходнага святлафора, а пры яго адсутнасці - сігналамі транспартнага святлафора.

Круглыя сігналы святлафора маюць наступныя значэнні:(ст. 39)
39.1. зялёны сігнал дазваляе рух;
39.2. зялёны перарывісты сігнал дазваляе рух і інфармуе, што час яго дзеяння заканчваецца і неўзабаве будзе ўключаны забараняльны сігнал;
39.3. жоўты сігнал папярэджвае аб маючай адбыцца змене сігналаў і забараняе рух, акрамя выпадкаў, названых у падпунктах 50.1, 50.2 пункта 50 і пункце 106 ПДР;
39.4. жоўты перарывісты сігнал дазваляе рух і інфармуе аб наяўнасці нерэгулюемага скрыжавання ці пешаходнага пераходу, папярэджвае аб магчымай небяспецы для руху;
39.5. чырвоны сігнал, у тым ліку перарывісты (два міганні чырвонага сігналу), забараняе рух;
39.6. спалучэнне чырвонага і жоўтага сігналаў забараняе рух і інфармуе аб маючым адбыцца ўключэнні зялёнага сігналу.

Дарожная разметка:

Разметка 1.1 Падзел пешаходных і роварных патокаў на тратуарах і ў іншых месцах, а таксама падзел роварных патокаў на роварнай сцежцы з двухбаковым рухам ровараў.

Разметка 1.15 Пазначэнне месца, дзе роварная сцежка перасякае праезную частку дарогі.

Разметка 1.29 Выкарыстоўваецца для абазначэння роварных сцехак і размяшчаецца па восі палос руху раварыстаў.

Разметка 1.31 Выкарыстоўваецца для абазначэння сцежак, прызначаных для сумеснага руху пешаходаў і раварыстаў і пазначаных знакамі «Роварная сцежка» або «Пешаходная сцежка».

Разметка 1.32 Выкарыстоўваецца на роварных сцежках перад перасячэннем іх з пешаходнымі дарожкамі або тратуарамі.

Разметка 1.33 Выкарыстоўваецца для абазначэння напрамку руху раварыстаў па палосах руху, вылучаных разметкай або розным колерам пакрыцця.


Заўвага. Ужыванне ліній разметак 1.24.1 - 1.24.3, 1.27 - 1.34 не з'яўляецца абавязковым, рашэнне аб іх нанясенні прымаецца ўладальнікамі дарог па ўзгадненні з ДАІ.

Персональные инструменты
Пространства имён

Варианты
Действия
пользуйся
создавай
Навигация
Инструменты