Сігналы раварыста

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к навигации Перейти к поиску
остановка
поворот направо

Для абазначэння манёўра Правіламі прадугледжаны наступныя сігналы (арт. 56):

*Спыненне: паднятая ўверх рука (любая).
*Паварот ці перастраенне направа: выцягнутая правая рука.
*Паварот налева: выцягнутая левая рука.

Сігнал левага павароту таксама рэкамендуецца падаваць пры аб’ездзе прыпаркаванага каля правага краю паласы механічнага транспартнага сродку.

Пры яздзе ў групе выкарыстоўваецца яшчэ адзін знак, прызначаны для велатурыстаў, што едуць за вамі:

*Ямы справа: апушчаная ўніз правая рука.
*Ямы злева: апушчаная ўніз левая рука.

Сігналы першым падае вядучы, члены групы іх неадкладна паўтараюць. Не трэба чакаць, пакуль вы праедзеце ці ўбачыце яму, падавайце сігнал адразу за велатурыстам, што рухаецца перад вамі.