Праезд скрыжаванняў
Перейти к навигации
Перейти к поиску
- На cкрыжаваннях дзейнічаюць звычайныя правілы прыярытэту:
- аўтамабіль, які рухаецца па другараднай дарозе, абавязаны саступіць ровару, што рухаецца па галоўнай;
- аўтамабіль, які паварочвае направа, павінен прапусціць раварыста, што рухаецца побач з ім па той жа дарозе наперад;
- на нерэгулюемым скрыжаванні раўназначных дарог перавагу мае бязрэйкавы транспартны сродак, у якога адсутнічае перашкода справа. Іншымі словамі, на такім скрыжаванні, аўтамабіль, які набліжаецца злева, павінен саступіць дарогу раварысту.
- На нерэгулюемым скрыжаванні роварнай сцежкі з дарогай, размешчанным па-за скрыжаваннем, кіроўцы ровараў павінны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.
- На рэгулюемых скрыжаваннях раварысты павінны падпарадкоўвацца сігналам спецыяльных роварных святлафораў, а пры іх адсутнасці – сігналам звычайных транспартных святлафораў (не пешаходных).