Правілы правозу ровараў у грамадскім транспарце

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к навигации Перейти к поиску

Аўтобус

Згодна з правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 972 ад 30 чэрвеня 2008 г.):
У разабраным і ўпакаваным выглядзе ровар, які мае памеры не больш за 100х50х30 см альбо суму трох вымярэнняў не больш за 180 см і масу не больш за 40 кг , з'яўляецца сярэднямерным багажом. У аўтобусе з багажным адсекам пасажыр мае права правозіць адно месца сярэднямернага багажу. Таксама пасажыр мае права правозіць за дадатковую плату ў багажным адсеку пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці і са згоды аўтамабільнага перавозчыка звышнарматыўную колькасць сярэднямерных месцаў багажу, а таксама буйнамернае месца багажу.

Ровар у неразабраным выглядзе трапляе ў катэгорыю буйнамернага багажу, то бок памерамі больш за 100х50х30 см ці сумай трох вымярэнняў больш 180 см або масай больш за 40 кг. Пры адсутнасці багажнага адсеку, напрыклад, у гарадскім маршруце, кіроўца мае права адмовіць перавозіць ровар у аўтобусе.

Метро

Згодна з правіламі карыстання мінскім метрапалітэнам права на правоз дарослых ровараў у дакуменце не замацавана. Дазваляецца правозіць за плату па зацверджаным тарыфе ручную паклажу, параметры якой у суме вымярэнняў па даўжыні, шырыні і вышыні перавышаюць 120 см, але не больш за 200 см.

Цягнік

Згодна з правіламі перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў Рэспубліцы Беларусь (у рэд. пастаноў Мінтранса ад 25.08.2009 N 77 , N 4 ад 18.01.2010 , ад 25.10.2012 N 49) ровар дазваляецца правозіць:

  • Бясплатна

У лік усталяванай нормы правозу ручной паклажы, памер якой па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см, вагой не большы за 36 кг, пасажыр мае права правозіць бясплатна адзін ровар у разабраным і ўпакаваным выглядзе. Указана ручная паклажа павінна размяшчацца на месцах, адведзеных для перавозкі ручной паклажы. Не дапускаецца размяшчэнне ручной паклажы на месца , прызначаных для пасажыраў, а таксама ў праходах паміж сядзеннямі і ў калідорах.

  • Платна

У цягніку з ненумераванымі месцамі (электрычцы) пасажыр мае права правозіць ровары ў неразабраным выглядзе не больш за адзін — у тамбуры вагона або ў спецыяльна прызначаных месцах за плату ў памеры кошту поўнага праязнога дакумента (квітка) да пункта прызначэння пасажыра.

У багажным вагоне можна перавозіць ровары ва ўпакоўцы і без. Плата спаганяецца па фактычнай вазе. Пры прыёме да перавозкі багажом неспакаваных ровараў у перавозачных дакументах указваюцца нумар, марка ровара (дарослы, дзіцячы, горны і да т.п.) і якія прыналежнасці пры ім знаходзяцца (званок, помпа, ліхтар, сумка і г.д.).

Самалёт

Авіякампаніі

У залежнасці ад патрабаванняў авіякампаніі, ўмовы перавозкі ровара могуць мяняцца кардынальным чынам. У тым выпадку, калі патрабаванні на сайце незразумелыя або няпоўныя, не перашкодзіць напісаць ці патэлефанаваць у авіякампанію з адпаведнымі пытаннямі. Некаторыя кампаніі патрабуюць абавязковага запыту пацверджання перавозкі ровара пасля куплі білета.

Увогуле, існуе некалькі падыходаў авіякампаній да ўліку ровараў

Ровар лічыцца звычайным або нестандартным багажом

У гэтым выпадку могуць прымяняцца нормы габарытаў і вагі для звычайнага ці для нестандартнага багажу. У залежнасці ад тыпу ровара, памеру яго колаў і растоўкі, магчымыя розныя варыянты разборкі. У некаторых выпадках можа спатрэбіцца разбіраць ровар практычна цалкам, каб яго выніковыя габарыты змяшчаліся ў зададзеныя нормы. У выпадку перавагі або перавышэння – спатрэбіцца даплата.

Ровар лічыцца роварам

Гэта больш гуманны ў адносінах да раварыстаў выпадак, паколькі поўная разборка не спатрэбіцца. Магчымыя некалькі варыянтаў, якія трэба высветліць на сайце авіякампаніі да куплі квітка:

  • Ровар не ўключаецца ў норму багажу, плаціцца фіксаваная сума за яго перавозку.
  • Ровар не ўключаецца ў норму багажу, правозіцца бескаштоўна (Бясплатны сыр! Квіток пры гэтым можа каштаваць у 1,5 разы даражэй, чым у канкурэнтаў).
  • Ровар ўключаецца ў норму багажу па вазе, але не па колькасці месцаў, плаціцца сума за перавагу (пры яе наяўнасці).
  • Ровар ўключаецца ў норму багажу па вазе і па колькасці месцаў. За другое месца спатрэбіцца істотна даплаціць. Таксама прыйдзецца даплаціць у выпадку перавышэння нормаў бясплатнага правозу багажу.

Ровар перавозіць нельга

Можа датычыцца да мясцовых авіяліній або да лоўкостэраў. Калі выбару авіяперавозчыку няма, то неабходна патэлефанаваць у авіякампанію – можа здарыцца так, што ровар ўсё ж перавезці можна.

Аплата

Нярэдка звыш кошту квітка за перавозку ровара патрабуецца ўнесці некаторую суму. Часам авіякампаніі прадастаўляюць істотныя зніжкі пры аплаце перавозкі ровара на вэб-сайце адначасова з купляй білета. У іншых выпадках спатрэбіцца даплата адразу на рэгістрацыі або пасля яе (калі не аплаціць, то не пусцяць у самалёт).