Правілы ветлівага раварыста
Перейти к навигации
Перейти к поиску
Ад Мінскага Роварнага Таварыства
- Уначы выкарыстоўвай ліхтарыкі. Адлюстравальных элементаў недастаткова, каб цябе добра бачылі раварысты і пешаходы.
- Пярэдні ліхтар накіроўвай уніз, каб не сляпіць пешаходаў і сустрэчных раварыстаў.
- Не рабі слалам сярод пешаходаў!
- Калі ты ўсё ж вымушаны выканаць такі слалам, рабі яго на нізкай хуткасці, нават калі ты ўпэўнены ў бяспецы манёўра.
- Будь максімальна асцярожны, калі едзеш побач з дзеткамі.
- На ходніку прызвычайся рухацца з боку праезжай часткі – там, дзе ў будучым з'явіцца роварная сцежка. Прызвычаішся ты – прызвычаяцца і пешаходы.
- Падзякуй пешаходам, якія саступаюць дарогу на ходніку.
Будзь ветлівым сам – будуць ветлівымі і з табой.