Патрабаванні да ровара як да транспартнага сродку
Перейти к навигации
Перейти к поиску
- Ровар павінен мець спраўныя:
- тармазную сістэму, - рулявое кіраванне і гукавы сігнал, - быць абсталяваны люстэркам задняга агляду - спераду адлюстравальнікам белага колеру, ззаду – адлюстравальнікам чырвонага колеру, а з бакоў – адлюстравальнікамі аранжавага колеру.
- Пакрышкі напампаванага кола павінны шчыльна прылягаць да вобада па ўсёй акружнасці.
- Спіцы павінны ўвесь час знаходзіцца ў падцягнутым стане.
- Спружыны ручных тармазоў павінны быць спраўныя і адназначна вяртаць калодкі і рукаяткі ў зыходнае становішча.
- Шатуны павінны быць добра замацаваныя на педальных восях, праца сістэмы павінна быць мяккай, без рыўкоў і заяданняў.
- Кантакт ланцуга з зоркамі павінен быць шчыльным, без люфтаў і правісанняў.
- Механізм пераключэння перадач не павінен дапушчаць выпадковага некантралюемага пераключэння.
- Праца на ўсіх перадачах павінна адбывацца выразна, без заяданняў.
- Ручкі руля павінны быць цвёрда насунутыя да ўпора, каб не дапушчаць зрушэнняў пад нагрузкай.
- Пярэдняя і задняя зоркі павінны размяшчацца ў адной плоскасці.
- Падсядзельная труба павінна быць трывала замацаваная, сядло не павінна ссоўвацца пад вагой раварыста.