Падрыхтоўка да зімовага захоўвання

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к навигации Перейти к поиску
  1. Ачысціць ровар ад бруду.
  2. Памыць ланцуг спецыяльнымі сродкамі (можна газай) і прамазаць алеем ці сіліконам.
  3. Змазаць падшыпнікі ўтулак, працерці ўсе металічныя дэталі наалеенай анучкай.
  4. Паставіць ланцуг на малыя зоркі спераду і ззаду дзеля памяншэння рызыкі расцягвання тросікаў. Таксама рэкамендуецца паслабіць тармазныя і трансмісійныя тросікі.
  5. Не ставіць ровар пад наўпроставыя сонечныя прамяні, берагчы ад перападаў тэмператур, захоўваць падалей ад крыніцаў ацяплення (лакафарбавае пакрыццё рамы можа патрэскацца ці выгарэць, гумовыя і пластмасавыя дэталі могуць страціць сваю эластычнасць, стаць крохкімі).
  6. Напампаваць шыны да працоўнага ціску і перыядычна правяраць яго (калі ровар будзе стаяць на падлозе) – гэта неабходна, каб пазбегчы дэфармацыі шын. Паменшыць ціск у шынах можна ў тым выпадку, калі вы захоўваеце ровар, падвешваючы яго за крук (напрыклад, які ўбіты ў сцену) – дэфармавацца яны ўсё роўна не будуць.
  7. Захоўваць ровар у цёплым памяшканні (калі ў вас гідраўлічныя дыскавыя тармазы) і перад пачаткам сезона абавязкова ўпэўніцца ў тым, што тармазныя шлангі не патрэскаліся.