Карысць ровара

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к навигации Перейти к поиску
Sharing.jpg

Катайся сам і звяртай у роварную веру навакольных. Важкія довады дапамогуць!

Для здароўя. Рэгулярнае катанне на ровары ўмацоўвае сэрца, дыхальную сістэму, розныя цягліцы цела, дапамагае скінуць лішнюю вагу, паляпшае каардынацыю, павялічвае працягласць жыцця.

Для розуму. Ровар падвышае кемлівасць, развівае ўважлівасць і хуткасць рэакцыі. Эйнштэйн задумаў сваю тэорыю адноснасці, калі ехаў на ровары.

Для навакольнага асяроддзя. Ровар – самы экалагічны від транспарту: адсутнічаюць шкодныя выкіды, запавольваецца глабальнае пацяпленне.

Для гаманца. Ровар нашмат таннейшы за аўтамабіль: не трэба марнаваць грошы на бензін, паркоўку, стаянку, страхоўку. Рамонт і тэхабсугоўванне таксама таннейшыя.

Для мабільнасці. Ровар можа праехаць там, дзе не праедзе машына. Не трэба стаяць у заторы ці пхацца ў грамадскім транспарце.

Для камунікацыяў. Раварысты – цікавыя пазітыўныя людзі. Калі сядаеш на ровар, ты адразу робішся часткай выдатнай субкультуры.