Дагляд за роварам
Перейти к навигации
Перейти к поиску
Перад кожным выездам
Пераканайцеся, што:
- напампоўка шын у норме (не спушчаныя і не перапампаваныя);
- тармазы спраўныя, а калодкі – прыдатныя;
- руль стаіць роўна і добра замацаваны;
- сядло ўсталявана на адпаведнай вышыні, роўна і надзейна замацавана;
- перадачы пераключаюцца плаўна, без высілкаў.
Кожны тыдзень
Праверце:
- ці не ўтварылася «васьмёрка» на колах;
- ці няма пацёртасцяў, бачных пашкоджанняў пратэктараў;
- ці добра зацягнутыя ўсе ніты і шрубы, ці вольна ходзяць усе рухомыя часткі ровара, а таксама ці нармальна ўсё адрэгулявана;
- ці змазаныя патрэбныя дэталі;
- ці тармазныя калодкі прыціскаюць край вобада ўсёй сваёй паверхняй і не сцёртыя.
А таксама час ад часу мыйце ровар.
Кожны месяц/паўгода/год (у залежнасці ад інтэнсіўнасці язды)
Сачыце:
- за трансмісіяй (стан шатуноў, ланцуга, зорак), па меры патрэбы чысціце і змазвайце дэталі.
- за даўжынёй ланцуга. Калі ланцуг расцягнуўся – замяніце яго.
- за ціскам у колах, падпампоўвайце іх пры патрэбе. Таксама колы ровара не павінны мець аніякіх скрыўленняў па даўжыні акружнасці («васьмёрак» і вертыкальных біццяў), люфтаў.
- за пераключэннем хуткасцяў і станам зорак.
- за станам круцячых вузлоў (падшыпнікаў), перыядычна змазвайце іх у спецыялістаў.
У кожнае падарожжа бярыце з сабой велааптэчку (латкі і клей) і помпу.