Будаўнічыя нормы роварных сцежак, усталяванне бардзюраў і стаянак для ровараў

Материал из Помощник велосипедиста. Меняй правила!
Перейти к навигации Перейти к поиску

Раздзел карысны для таго, хто:

  • патрапіў у ДТЗ па віне будаўнічай арганізацыі, якая няправільна пазначыла роварную сцежку ці няправільна ўсталявала бартавы камень у месцах скрыжавання ходніка з праезнай часткай дарогі;
  • ажыццяўляе грамадскую прыёмку добраўладкавання і рамонту вуліц і роварных сцежак;
  • жадае даказаць сваё права на язду па праезнай частцы (гл. п. 148 ПДР) пры адсутнасці роварнай сцежкі і немагчымасці руху па ходніку ці пешаходнай сцежцы праз усталяванне гэтых элементаў з парушэннем будаўнічых норм.

ТКП 45-3.03-227-2010 "Вуліцы населенных пунктаў. Будаўнічыя нормы праектавання"

5.4.8 У месцах скрыжавання пешаходных дорог з праезнай часткай перапад вышыняў, а таксама звужэнне шырыні праезнай часткі не дазваляецца. Ухіл ходніка пры спуску да праезнай часткі павінен быць не больш за 100%. Скрыжаванні пешаходных дарог з праездамі да дамоў варта рабіць на адным узроўні. Скрыжаванні пешаходных дарог з праездамі і спускі ходнікаў да праезнай часткі варта вылучаць ужываннем пакрыццяў ходнікаў і пешаходных сцежак па матэрыяле, фактуры паверхні і колеру, кантрастуючых з праезнай часткай. Бартавыя агароджы (бартавыя камяні, парэбрыкі) не павінны мець скошаную верхнюю грань.

5.5 Роварныя сцежкі

5.5.1 Роварныя сцежкі варта прадугледжваць:

  • на тэрыторыях жылых і прамысловых раёнаў, у парках і лесапарках;
  • на магістальных вуліцах рэгулюемага руху і вуліцах мясцовага значэння Е і Ж, якія забяспечваюць пад'езд да гандлёвых цэнтраў, прамысловых прадпрыемстваў, аб'ектаў спорту і адпачынку, сацыяльна-культурнага прызначэння, аўтастаянак і буйных парковак, з улікам патрабаванняў ТКП 45-3.01-116 (11.3.10).

Роварныя сцежкі ў папярэчным профілі вуліцы могуць размяшчацца на бакавых раздзяляльных палосах як самастойны элемент вуліцы. Роварныя сцежкі ў выглядзе палос могуць прылягаць да ходніка, праезнай часткі вуліцы, бакавога (мясцовага) праезду, з вылучэннем іх разметкай. Пры сумеснай пракладцы роварнай паласы і ходніка ва ўмовах рэканструкцыі і капітальнага рамонту ў абмежаваных умовах іх агульная шырыня можа быць паменшная да 4,5 м. Прапускную здольнасць адной паласы роварнага руху варта прымаць 300 адз/г.

5.5.2 шырыня роварнага руху і веласцежак бярэцца ў адпаведнасці з табліцай 5.10.

Табліца 5.10

Элемент вуліцы Шырыня паласы, м
у вольных умовах мінімальная ў абмежаваных умовах (мінімальная)
Паласа роварнага руху 1,5 1,0
Роварныя сцежкі аднабаковага руху 2,5 1,75
Роварныя сцежжкі двухбаковага руху 3,0 2,5

5.5.3 Уздоўж магістральных вуліц з парярочным профілем загараднага тыпу ў паркавых зонах, лесапарках, роварныя сцежкі ўсталёўваюць для руху ў двух накірунках на адасобленым земляным палатне. Пры двухбаковым руху з інтэнсіўнасцю руху раварыстаў больш за 150 адз/г варта прадугледжваць цэнтральную раздзяляльную паласу шырынёй не менш 0,5 м, якая ўсталёўваецца на адным узроўні з праезнай часткай роварных сцежак.

5.5.4 роварныя сцежкі ўсталёўваюць на вуліцах, якія маюць падоўжны ўхіл не больш за 30‰. Дазваляецца ўжываць падоўжны ўхіл роварнай сцежкі ад 40‰ да 60‰ на ўчастках працягласцю не больш за 300 і 100 м адпаведна; на ўчастках большай працягласці неабходна ўсталёўваць участкі з ухілам не больш за 30‰ працягласцю не менш за 20 м. Папярочны ўхіл роварных сцежак бяруць ад 15‰ да 25‰.


5.5.5 Павароты роварных сцежак робяць з радыусам не менш за 5 м. На паваротах з радыусам менш за 50 м усталёўваюць віражы паводзе табліцы 5.11. На скрыжаваннях вуліц віражы на закругленнях роварных сцежак не ўсталёўваюць.

Табліца 5.11

Радыус павароту, м Хуткасць руху, км/г Ухіл віражу, ‰
5-10 уключна 10-20 20-50
10-15 10-15 10-20
30 20 15

5.5.6 для часовага захоўвання ровараў варта прадугледжваць стаянкі памерам 2,0×0,6 м на адзін ровар, падзеленыя стойкамі (клямарамі) вышынёй 0,75 і даўжынёй 1,6 м.