Абарона ад крадзяжу
Перейти к навигации
Перейти к поиску
- Не раім захоўваць ровар у пад'ездзе, на агульным ці сваім балконе незамацаваным.
- Не раім набываць замок, які перакусваецца абцугамі. Мэтазгодней набыць ланцуг ці U-замок.
- Правільна фіксуйце ровар. Пажадана замком зафіксаваць не толькі раму да агароджы, але і "захапіць" адно з колаў. Лепей замацоўваць двума замкамі.
- Для пастаянных паездак па горадзе, улічваючы той факт, што часта пакідаеце ровар, лепей набываць недарагі ровар.
- Сфатаграфуйце ваш ровар і запішыце серыйны нумар рамы (звычайна ён выбіты знізу на карэтцы)! Не выкідайце тэхпашпарт.
- Паркуйце ровар у найбольш людным месцы. Гэта не збянтэжыць дасведчанага злодзея, але адпудзіць угоншчыка-навічка, які баіцца прыцягнуць да сябе лішнюю ўвагу мінакоў. Агляд відэакамер і дадатковае асвятленне не зашкодзяць.
- Зрабіце свой ровар унікальным (напрыклад, наляпіце налепкі, размалюйце) ці непрывабным для крадзяжу (бруд).